Трагедыя ў Шуміліне

Скрыншот з відэа

«На станцыі Шуміліна 66-гадовы мужчына з роварам пераходзіў чыгуначныя шляхі па пешаходным пераходзе перад «дызелем», які рухаўся. Нягледзячы на меры, што прымаліся машыністам, сутыкнення пазбегнуць не ўдалося», — гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале СК.

Цягнік, паводле папярэдняй інфармацыі, наехаў на задняе кола ровара. У выніку пенсіянера адкінула на 12 метраў і ён памёр ад атрыманых траўмаў.

«Устаноўлена, што загінулы меў праблемы са слыхам: падчас агляду знойдзены слыхавы апарат», — адзначылі ў Следчым камітэце.

Чытайце таксама:

Летась на чыгунцы загінула 60 чалавек

У Смалявічах хуткасны цягнік насмерць збіў дзяўчынку

У Полацку сутыкнуліся аўтамабіль і цягнік

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0