Гэта адзін з элементаў падтрымкі лічбавай трансфармацыі.

«Мы хочам, каб вучань браў з польскай школы не толькі веды, але і веру ў тое, што мае роўныя шанцы на старт у жыцці. Прыйшоў час нарэшце ўвесці польскія школы ў XXI стагоддзе і вывесці адукацыю на максімальна высокі ўзровень», — сказаў Матэвуш Маравецкі.

Міністр лічбавых тэхналогій Януш Цяшыньскі патлумачыў, чаму тэхніку атрымаюць вучні чацвёртых класаў, а не першых ці другіх.

Па словах міністра, вучні ў чацвёртым класе ўжо ўмеюць добра чытаць і пісаць, таму ім будзе лягчэй навучыцца карыстацца ноўтбукам. Ён падкрэсліў, што школьнікі атрымаюць уласныя ноўтбукі, каб яны вучыліся таксама адказнасці за давераную ім тэхніку. Вучань павінен разумець, што гэтае абсталяванне застаецца з ім на наступныя гады навучання, яго можна выкарыстоўваць як у школе, так і дома.

Цяшыньскі спадзяецца, што паступіць шмат прапаноў ад кампаній, якія захочуць удзельнічаць у конкурсе на забеспячэнне вучняў ноўтбукамі. Заяўкі на тэндар будуць адкрытыя на наступным тыдні.

Згодна з планамі ўрада, ноўтбукі для ўсіх вучняў чацвёртых класаў павінны быць аднолькавыя. Іх закуп будзе адным з самых буйных тэндараў у гісторыі польскай адукацыйнай сістэмы.

«Мы хочам, каб гэтае абсталяванне было аднолькавым, бо школа павінна быць школай роўных магчымасцяў. Не павінна быць так, што тыя, у каго больш заможныя бацькі, могуць набыць лепшую тэхніку, а іншыя альбо ўвогуле не маюць камп’ютара, альбо маюць горшую мадэль», — адзначыў Януш Цяшыньскі.

На думку экспертаў, слабым месцам усёй аперацыі зʼяўляецца праграмнае забеспячэнне ноўтбукаў. Як прызнаў Януш Цяшыньскі, камп’ютары не заменяць дзецям ні падручнікаў, ні сшыткаў. У закупленых ноўтбуках не будзе навучальных праграм, якія маглі б замяняць падручнікі. Такім чынам, гэта будзе яшчэ адзін дадатковы кілаграм у школьным заплечніку. А ўжо цяпер лекары пастаянна нагадваюць, што заплечнікі вучняў важаць вельмі шмат.

Чытайце таксама:

Рэгістрацыя на ЦЭ пачалася 1 красавіка. Іспыты пройдуць у маі

Рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен: што трэба ведаць 11-класнікам і іх бацькам

Прызначаны даты цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе

Клас
11
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1