Падчас чытання праекта дэпутат ад КПРФ Ніна Астаніна назвала непавагай да дэпутатаў і выбаршчыкаў прыняцце закона з такой хуткасцю.

«Прымаць цэлы закон пасля таго, як мы паслухалі тэлевізійныя інтэрвʼю, і за дзве гадзіны, седзячы ў гэтай зале, паглядзелі тэкст гэтага закона, — вось такога яшчэ не было на маёй памяці і на памяці маіх калег», — сказала яна.

Пры гэтым, па словах Астанінай, аўтары праекта самі не могуць «выразна» адказаць на пытанні пра яго. «Калі нашы выбаршчыкі спытаюць пра змест кожнага артыкула законапраекта, я не магу адказваць гэтак жа невыразна, як, на жаль, не крыўдуйце, Андрэй Валерʼевіч [кіраўнік думскага камітэта па абароне Картаполаў], вы адказвалі на нашы пытанні. Вы працягваеце кожны раз адказваць: «Падыдзіце да нас, я вам растлумачу». Калі ласка, тлумачце нам публічна», — сказала дэпутатка.

Астаніна давяла, што ў дакуменце ёсць «прыкрыя нядбайнасці і памылкі друку», а таксама недапрацоўкі. У прыватнасці, у тэксце згаданы Пенсійны фонд, якога ў Расіі ўжо не існуе, ён быў скасаваны ў пачатку 2022 года.

«Ну зрабіце вы хаця б выгляд, што мы клапоцімся пра грамадзян!» — сказала яна.

Разглядам праекта застаўся незадаволены дэпутат ад КПРФ Мікалай Каламейцаў. Ён заявіў, што пакет паправак «сурʼёзна» парушае рэгламент і яго нельга было прачытаць за такі кароткі тэрмін, бо 58 старонак асноўнага тэксту і 80 старонак паправак былі ўнесены ў базу ў 13:29 гадзін таго ж дня.

Нягледзячы на гэта, за прыняцце законапраекта дэпутаты прагаласавалі аднагалосна, супраць — ніхто.

Толькі адзін устрымаўся. Гэта быў дэпутат ад партыі «Справядлівая Расія — за праўду» Дзмітрый Кузняцоў. Аднак ён пазней патлумачыў, што зрабіў гэта выпадкова — проста «памылкова націснуў не тую кнопку».

Чытайце таксама:

Расійскую армію плануюць папоўніць 400 тысячамі кантрактнікаў

У 35 рэгіёнах Расіі пачалі рассылаць позвы «для ўдакладнення звестак»

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4