Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч

Сербія — адзіная краіна ў Еўропе, якая адмовілася накласці на Расію санкцыі за ўварванне ва Украіну.

Гэтую інфармацыю журналісты Reuters выявілі ў рэзюмэ адказаў еўрапейскіх урадаў на запыты Украіны аб вайсковай падрыхтоўцы і аказанні «смяротнай дапамогі» — пад гэтым тэрмінам, як правіла, разумеецца зброя.

Згодна з дакументам, Сербія адмовілася праводзіць навучанне ўкраінскіх сіл, але абавязалася адправіць смяротную дапамогу ці ўжо дала яе. У ім таксама гаворыцца, што ў Бялградзе ёсць палітычная воля і рэсурсы для таго, каб перадаваць зброю Украіне ў будучыні. Дакумент датаваны 2 сакавіка.

Як адзначае агенцтва, гэта дзіўна, бо Сербія доўгі час успрымалася як адзін з «сяброў» Расіі на сусветнай арэне і па вайне ва Украіне краіна старалася заняць нейтральную пазіцыю. Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч спрабаваў і захаваць цесныя сувязі з Масквой, і не страціць магчымасці ўступлення Сербіі ў ЕС.

Ні ў Кіеве, ні ў Бялградзе гэтую інфармацыю пакуль не каментавалі.

Уцечка сакрэтных дакументаў Пентагона выявілася яшчэ на мінулым тыдні, але журналісты працягваюць разбіраць дзясяткі дакументаў і знаходзяць у іх нешта новае.

У злітых сакрэтных дакументах ЗША тлумачыцца дыверсія ў Мачулішчах

«Робіцца невыносна». Міністр эканомікі Сербіі заклікаў увесці санкцыі супраць Расіі

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0