На Аляксея Маскалёва завялі крымінальную справу аб паўторнай «дыскрэдытацыі арміі» пасля таго, як яго дачка Маша намалявала антываенны малюнак на ўроку выяўленчага мастацтва.
28 сакавіка Маскалёва асудзілі да двух гадоў калоніі, але ён збег з-пад хатняга арышту. У ноч на 30 сакавіка яго затрымалі ў Мінску.
Машу адправілі ў прытулак, цяпер яна нібыта знаходзіцца з маці, якая раней адмовілася ад яе выхавання, аднак інфармацыя пра гэта зыходзіць толькі ад афіцыйных расійскіх улад. Дзяўчынку даўно ніхто не бачыў.
Праваабронцы прасілі не экстрадзіраваць Маскалёва ў Расію.