У сталінцы на праспекце Незалежнасці, 40 прадаецца кватэра на апошнім пятым паверсе. Будынак быў узведзены ў 1948 годзе. Двухпакаёўка займае 46,32 м². Кухня — 6,1 квадратнага метра. Столі — 3,2 метра.

У кватэры два жылыя пакоі. Кухня знаходзіцца паміж імі. Вокны ўсюды выходзяць проста на помнік. Сцены кухні і ваннага пакоя часткова абліцаваны старой савецкай пліткай. На падлозе — дошкі. Санвузел паасобны, ёсць балкон.

Мэбля ў кватэры савецкая, ёсць і вінтажныя варыянты 50—70-х гадоў. 

У гэтым доме знаходзіцца рэстаран «Бярозка». Да метро ўсяго хвіліна хады.

Кватэра каштуе 90 тысяч даляраў. Квадратны метр — 1943 даляры.

Чытайце таксама:

У Новай Баравой прэзентавалі новы квартал са свяцільнямі і дываном у двары. Што з цэнамі?

«Бабуліны» кватэры за $ 160, а колькі за «элітку»? Пачым зараз у Мінску доўгатэрміновая арэнда кватэр

Сучасныя лецішчы каля Мінска. Як выглядаюць і колькі каштуюць

Клас
7
Панылы сорам
40
Ха-ха
20
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
5