«У нас цяпер вайсковая дыктатура, прыкрытая псеўдадэмакратыяй, якая не працуе. Не можа захавацца палітычная свабода ў краіне, якая галасуе за ваеннага злачынцу», — гаварыла Навадворская яшчэ ў 2000 годзе. Цяпер шмат хто кажа, што яна мела рацыю.

Навадворская выйшла на сваю першую акцыю супраць савецкай улады ў 19 гадоў. Яна была падвергнутая карнай псіхіятрыі. Навадворская стала сімвалам барацьбы за справядлівасць і аб'ектам кпінаў.

 

«Фільм «Белае паліто» даследуе не толькі прафесійны шлях Навадворскай, але і яе непублічны вобраз, які ўсе гэтыя гады заставаўся за кадрам. Яе балючыя адносіны з сям'ёй, якая не разумела і не падтрымлівала. Яе каханне. Яе жарсці — акрамя штодзённага супраціву подласці і хлусні.

Гэта карціна аб бясстрашнасці, ахвярнасці, адзіноце і аб дзіўных вяшчунствах Валерыі Навадворскай, якая прадказала дыктатуру, якая ўжо фармавалася, рэстаўрацыю савецкага ладу і вайну», — піша «Мядуза», якая і апублікавала фільм.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1