Калісьці на тым месцы была вёска Дзевятоўка, але з часам на месцы драўляных хатак, садоў і агародаў выраслі шматпавярховікі.
У 2018 годзе непадалёк ад гродзенскага міні-рынку «Дзевятоўка» адкрылі скульптурную кампазіцыю па матывах фільма. А ў гэтым годзе яе пашырылі і перанеслі на новае месца — літаральна праз дарогу.
Тэматычная пляцоўка размясцілася ў зялёнай зоне па вуліцы Курчатава і ўжо амаль гатовая да адкрыцця.
Побач з імправізаванай драўлянай хатай месціцца калодзеж з «жураўлём», там жа і дрэва з буслянкай, седзячы ў якой граў на гармоніку адзін з герояў фільма. Тут жа стаяць на пляцоўцы і фігуры знакамітых персанажаў: Хвядоса, Цімафея і сабакі Валета.
Усе работы выканаў Іўеўскі лясгас.
Чытайце таксама:
Фігуры герояў «Белых Росаў» у Гродне паставяць у іншым месцы і дапоўняць кампазіцыю
Першую бабруйскую мазаіку могуць захаваць. Але гэта не дакладна
Новая скульптура льва ў Магілёве напужала некаторых гараджан — і вось чаму





