Фота дакумента, атрыманага з Міністэрства культуры і падпісанага намеснікам міністра Сяргеем Саракачом, Раханскі размясціў у сябе на старонцы.
«Работы, якія выконваюцца за кошт бюджэтных сродкаў у рамках аб’екта «Кансервацыя з фрагментарнай рэстаўрацыяй і выкарыстаннем руін былога замка Сапегі з фрагментамі абарончых збудаванняў у аг. Гальшаны Ашмянскага раёна»,
у першую чаргу павінны быць накіраваныя на забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і прадухіленне яе далейшага разбурэння. З улікам выкладзенага лічым мэтазгодным працы па стварэнні музейнай экспазіцыі ў паўночна-ўсходнім корпусе выконваць за кошт пазабюджэтных сродкаў», — сказана ў лісце.
Чытайце таксама:
У Ружанах аднаўляюць капліцу святога Казіміра
Як выглядае сядзіба Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы, дзе праходзіць рэканструкцыя
На Шчучыншчыне пачалася рэстаўрацыя Маламажэйкаўскай царквы ў Мураванцы





