Юрый Васкрасенскі. Скрыншот відэа АНТ

Юрый Васкрасенскі. Скрыншот відэа АНТ

Як вынікае з інтэрв'ю Марату Маркаву на АНТ, шэнгенскую візу на два гады Васкрасенскаму выдалі ў польскай амбасадзе ў 2022-м. Але нядаўна забралі.

Па словах Васкрасенскага, дзеянне візы спынілі, бо Польшча прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і выдала адпаведны дакумент на мяжы.

Васкрасенскі спрабуе гэта аспрэчыць — пакуль беспаспяхова.

«Я падаў адпаведны іск у польскі суд і чакаю яго разгляду. Але справа чамусьці чацвёрты раз адкладаецца», — паскардзіўся ён.

Васкрасенскі сказаў, што такое рашэнне польскі ўрад прыняў па звароце Паўла Латушкі.

«Напісаў [Латушка] адпаведны данос у офіс Маравецкага, з офіса Маравецкага прыйшло распараджэнне ва ўпраўленне па справах замежнікаў уключыць мяне ў іх санкцыйны спіс», — расказаў ён сваю версію.

Раней Юрыя Васкрасенскага заўважалі ў Польшчы.

Чытайце таксама:

Васкрасенскі распавёў, як сустракаўся з Пачобутам дзеля яго вызвалення

Машыну Васкрасенскага заўважылі ў Кракаве

У Варшаве заўважылі Юрыя Васкрасенскага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?