«Нічога святога, нават у ноч Уваскрэсення Хрыстова вораг здзейсніў масіраваную атаку», — напісаў ён.
Малашка адзначыў, што ў Камышавасе пашкоджана мясцовая царква, у якой не праводзілі службу. Разбурэнні ёсць і ў будынках побач.
Кіраўнік Мікалаеўскай вайсковай адміністрацыі Віталь Кім распавёў, што расійскія вайскоўцы ўначы абстралялі жылы квартал з зенітна-ракетных сістэм С-300. Загінулі два падлеткі 2005 года нараджэння. Пашкоджаныя жылыя дамы, навучальная ўстанова і прыватнае прадпрыемства.





