Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч. Скрын відэа

Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч. Скрын відэа

Форум сабраў міністраў фінансаў, кіраўнікоў нацыянальных банкаў, буйных фінансавых кампаній. Гэтыя нарады — унікальная пляцоўка для выпрацоўкі эканамічнай палітыкі.

Аляхновіч распавёў, што міністры найбуйнейшых эканомік свету чарговы раз паабяцалі падтрымку Украіне. Агулам за апошні час Украіне паабяцалі дапамогу на 115 млрд даляраў на найбліжэйшыя чатыры гады, то-бок не толькі на вайну, але і на адбудову краіны.

Аляхновіч лічыць гэта сведчаннем таго, што і Беларусь не застанецца без падтрымкі, калі стане дэмакратычнай.

Пакуль жа Беларусь, паводле прагнозаў МВФ на найбліжэйшыя пяць гадоў, мае сумныя перспектывы ў свеце — яна займае чацвёрты вынік сярод найгоршых прагнозаў.

Беларусь ужо мела страчанае дзесяцігоддзе, гаворыць Аляхновіч, — 2011—2019 гады, яшчэ да пачатку вайны, да санкцый і пратэстаў 2020 года. Ужо тады Беларусь развівалася больш павольна, чым на 1 % штогод.

Цяпер МВФ прагназуе, што з 2020 па 2028 год, то-бок за 9 гадоў, беларуская эканоміка вырасце менш як на 2 %.

«Гэта паказвае, што пры Лукашэнку Беларусь не мае будучыні», — кажа Аляхновіч.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
4