Пуцін сустрэўся з міністрам абароны Кітая
Аляксандр Лукашэнка ўвесь час сустракаецца з расійскімі губернатарамі, хоць такія сустрэчы не па рангу кіраўніку суверэннай дзяржавы. А Уладзімір Пуцін сустрэўся з кітайскім міністрам абароны.
Прычым не на аддаленні, як ён часта робіць апошнім часам з-за перажывання за сваё здароўе, а ўжывую. Гэта паказчык таго, наколькі залежыць Расія ад паставак зброі Кітаем. У працоўнай сустрэчы з членам Дзяржрады Кітая, міністрам абароны КНР Лі Шанфу ўзяў удзел і міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, паведамляюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ