Ноччу 17 красавіка ў магілёўскую міліцыю паступіла паведамленне пра нованароджанае дзіця на казырку пад'езда шматкватэрнага дома. Дзіцячы крык пачула жыхарка дома, якая выйшла на балкон пакурыць. Жанчына выклікала міліцыю. Дзіця з пераахаладжэннем дастаўленае ў бальніцу.

Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, п. 2 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі (замах на забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?