Shangyou News

Shangyou News

Відавочцы кажуць, што пасля падзення яна яшчэ дыхала, але выратаваць яе дактарам не ўдалося.

Улады ўжо заявілі, што вядуць расследаванне, у тым ліку наконт таго, чаму пад трапецыяй не была расцягнутая страховачная сетка.

Паводле інфармацыі кітайскай газеты Global Times, кітайская асацыяцыя акрабатаў афіцыйна заклікала артыстаў не грэбаваць сродкамі бяспекі.

Пара выступала ў вёсцы на імправізаванай сцэне. Відавочцы адзначылі, што машыне хуткай дапамогі было складана дабрацца да месца, дзе адбыўся няшчасны выпадак, таму што дарогі ў вёсцы вельмі вузкія.

Гібель Сунь Моумоу выклікала бурную рэакцыю ў сацсетках. Галоўныя каментарыі тычацца таго, што акрабаты выступалі без страховачных сродкаў, каб эфектней выглядаць і больш зарабіць. Кампанія, якая арганізавала выступленне, падвергнулася рэзкай крытыцы за грэбаванне мерамі бяспекі.

Кітайскія СМІ таксама паведамілі, што, паводле наяўных архіўных відэазапісаў, многія выступы, арганізаваныя гэтай фірмай, таксама праходзілі без страховачных сродкаў. Вядучы прадстаўлення, падчас якога адбылася трагедыя, нават падкрэслена звярнуў увагу гледачоў на адсутнасць страхоўкі, каб падагрэць ажыятаж.

Мясцовы Дэпартамент культуры і турызму паведаміў, што трупа не атрымала дазволу на правядзенне выступу, і што з імі «паступяць адпаведным чынам». У мінулым яе ўжо штрафавалі за парушэнне правілаў.

У мінулым гэтая пара акрабатаў нярэдка выконвала трукі на вялікай вышыні без страхоўкі, паколькі за выступы, звязаныя з павышанай рызыкай, плацяць больш высокія ганарары.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
34
Абуральна
2