Устаноўленая ў Маскве сістэма «разумных камер», якія распазнаюць твары, выкарыстоўваецца, у ліку іншага, для пошуку прызыўнікоў, распавёў ваенны камісар Масквы палкоўнік Максім Локцеў. Паводле яго, асноўнай прычынай, па якой прызыўнікі не ідуць у ваенкамат, зʼяўляецца пражыванне не па месцы рэгістрацыі — з-за гэтага ім не ўдаецца ўручыць позву. Для вызначэння месца жыхарства прызыўніка выкарыстоўваюцца сістэмы відэаназірання горада.

Пра гэтую сістэму рабіла расследаванне BBC. Паводле яго, у Расіі выкарыстоўваюць у тым ліку беларускую сістэму Kipod ад кампаніі Synesis, дзякуючы якой сілавікі лавілі людзей пасля пратэстаў 2020-га. А расійскія сілавікі гэтак сама затрымлівалі ў маскоўскім метро ўдзельнікаў пратэстаў супраць вайны.

Цяпер з дапамогай беларускай сістэмы відэаназірання можна будзе адпраўляць людзей у армію і на вайну.

«Сінэзіс» і адзін з заснавальнікаў кампаніі Аляксандр Шатроў трапілі пад санкцыі ЕС і ЗША — за прадастаўленне беларускім уладам платформы для сачэння і ідэнтыфікацыі праціўнікаў рэжыму.

Чытайце таксама:

«Усталёўваецца відэаназіранне». Кубракоў распавёў, як МУС рыхтуецца да новых выбараў

Мінчук скінуў мужчыну з лесвіцы ў пераходзе метро. Яго знайшлі па запісах відэакамер

За масквічамі сочаць адразу чатыры алгарытмы распазнавання асоб. Адзін з іх — скандальна вядомы беларускі

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3