Classic shrimp with garlic sause

Класічныя крэветкі з часночным соусам. Фота: Diana Chistruga / The Spruce

Па гэтым класічным рэцэпце гатуецца просты соус з часнаку, белага віна і масла, які добра спалучаецца з макаронай ці лустай хрумсткага хлеба.

 

На 4 порцыі вам спатрэбіцца:

  • 2 чайныя лыжкі масла
  • 2 чайныя лыжкі аліўкавага або іншага алею
  • 4 зубчыкі часнаку, здробненыя
  • паўшклянкі белага віна (сухога, не салодкага) ці булёну — на ваш густ
  • 1 чайная лыжка солі
  • 1 чайная лыжка молатых шматкоў чырвонага перцу
  • свежамалоты чорны перац
  • 700 г буйных крэветак, ачышчаных
  • ⅓ шклянкі нарэзанай пятрушкі
  • свежавыціснуты сок палоўкі цытрыны
  • дадаткам можа быць макарона ці хрумсткі хлеб

Як гатаваць:

  1. У вялікай патэльні растапіце масла з алеем. Дадайце часнок і абсмажвайце да з'яўлення водару, каля 1 хвіліны. Дадайце віно ці булён, соль, шматкі чырвонага перцу і чорны перац і давядзіце да кіпення. Дайце віну ці булёну выпарыцца напалову, гэта зойме ў вас каля дзвюх хвілін.
  2. Дадайце крэветкі і смажце, пакуль яны не паружавеюць — ад 2 да 4 хвілін у залежнасці ад іх памеру. Дадайце пятрушку і лімонны сок і падавайце з макаронай ці з белым хлебам.

Вам таксама могуць спадабацца:

Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню

Салата з бурака і сыру фета — ідэальны баланс салодкага і салёнага

Што дае піццё кавы з куркумай

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4