Аляксей Навальны ў турме. Кадр з відэа

Аляксей Навальны ў турме. Кадр з відэа

Навальны адмовіўся паддацца на правакацыю і збіць, згодна з турэмнымі правіламі, падселенага ў камеру нямытага сукамерніка, — у выніку чаго быў збіты сам, паведамляе яго адвакат Вадзім Кобзеў, пішуць «Важныя гісторыі».

Па словах абаронцы, палітык вырашыў не заходзіць у камеру, бо «пах у камеры быў такі, што ўвайсці туды было немагчыма», пасля чаго намеснік начальніка калоніі выклікаў атрад хуткага рэагавання, які зацягнуў Навальнага ў камеру, ударыўшы ў пах.

Таксама начальства калоніі паведаміла яму, што супраць яго заведзеная крымінальная справа па артыкуле 321 КК РФ — дэзарганізацыя дзейнасці ўстаноў, якія забяспечваюць ізаляцыю.

Чытаць таксама:

Навальны да гадавіны нападу на Украіну апублікаваў праграмны тэкст. Згадаў і Беларусь

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
33