Паводле версіі следства, 30-гадовая дачка Юрыя Турулёва, якому СБУ раней паведаміла аб падазрэнні, адной з першых падтрымала расійскае ўварванне і добраахвотна ўступіла ў шэрагі мясцовай акупацыйнай адміністрацыі.

Па пратэкцыі бацькі яна ўзначаліла «аддзел адукацыі» ў захопленым сяле, арганізоўвала і асабіста ўдзельнічала ў шматлікіх прапагандысцкіх акцыях у акупаванай частцы Херсонскай вобласці.

У прыватнасці, у канцы ліпеня мінулага года яна была дэлегаткай на пракрамлёўскім форуме «Мы разам з Расіяй». Яго ўдзельнікі ўхвалілі так званую «дэкларацыю развіцця рэгіёна», якая фактычна з'яўлялася планам інтэгравання поўдня Украіны ў расійскую эканоміку.

Пасля дэакупацыі правабярэжнай часткі Херсонскай вобласці жанчына пераехала ў Вінніцкую вобласць, дзе хавалася пад выглядам перасяленкі.

Цяпер яе абвінавачваюць паводле артыкула «дапамаганне акупацыйнай адміністрацыі дзяржавы-агрэсара», ёй пагражае ад 10 да 12 гадоў турмы.

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1