«Абое — муж і жонка — грамадзяне Беларусі. У 2013 годзе яны ўступілі ў фіктыўныя шлюбы з украінскімі грамадзянамі і такім чынам атрымалі дазвол на жыхарства ва Украіне», — паведамілі ва ўпраўленні СБУ ў Закарпацкай вобласці.

Паводле СБУ, грамадзяне Беларусі стварылі некалькі прапагандысцкіх старонак у сацыяльных сетках, якія выкарыстоўвалі «для дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады, сіл абароны і распальвання антысеміцкіх настрояў».

«Сваімі дзеяннямі сужэнцы намагаліся дэстабілізаваць унутрана-палітычную сітуацыю на Закарпацці», — адзначаецца ў паведамленьні.

Па месцы пражывання беларускай сям’і правялі ператрус і забралі камп'ютарную тэхніку і сродкі сувязі з доказамі злачыннай дзейнасці.

На падставе сабраных доказаў мужчыну і жанчыне паведамілі аб падазрэнні паводле ч. 1 артыкула 161 Крымінальнага кодэкса Украіны (распальванне нацыянальнай, рэгіянальнай, расавай ці рэлігійнай варожасці і нянавісці), што караецца штрафам у памеры ад 3400 да 8500 грыўняў (90-230 даляраў) або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем на тры гады права займаць адказныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

У паведамленні не ўдакладняецца, дзе жылі беларусы. Імаверна, гэта адбылося ў горадзе Берагава, паколькі ў дакументаванні ўдзельнічалі следчыя Берагаўскай паліцыі і гарадской акруговай пракуратуры, адзначае «Радыё Свабода».

Чытайце таксама:

КДБ затрымаў у Беларусі грамадзян Польшчы і краін Балтыі «за агентурную дзейнасць»

Новыя дэталі пра затрыманых у Польшчы беларусаў, якіх вінавацяць у шпіянажы на карысць Расіі

Прапаганда спачатку іх абяляла, а пасля змяніла тон. Што вядома пра затрыманых у Польшчы беларусаў, якіх вінавацяць у шпіянажы на карысць Расіі

Клас
29
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
7