На рэкламных экранах у трох расійскіх гарадах з'явіліся антываенныя выказванні
На рэкламных экранах у трох расійскіх гарадах 15 хвілін дэманстравалі цытату маці мабілізаванага. Як паведамілі выданню «Подъём», адбыўся ўзлом сістэмы.
«Паводле наяўнай у нас інфармацыі ў трох гарадах — Ульянаўск, Екацярынбург і Растоў адначасова быў ажыццёўлены ўзлом сістэмы і размешчаная падобная інфармацыя. Праз 15 хвілін пасля размяшчэння гэтай інфармацыі, экраны былі адключаныя. Хто стаіць за гэтым — пытанне да праваахоўных органаў. Муніцыпалітэт расследавання не праводзіць», — заявілі ў адміністрацыі Екацярынбурга.
Чытайце таксама:
«Пули будут в душу лететь, Алла будет петь». Крысціна Арбакайце выпусціла песню да дня нараджэння сваёй маці
У Расіі «публічным распаўсюджваннем звестак» палічылі антываенную размову, якая праслухоўвалася. А чаму публічным? Таму што яе чуў таварыш маёр
Жыхарку Цюмені ўсё-такі аштрафавалі за надпіс «Не в***е». Яна настойвала, што гаворка ідзе пра воблу
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ