Фота: Starlink

Фота: Starlink

Збоі ў працы сувязі, GPS, і, асабліва, спадарожнікавай сістэмы Starlink падчас вайны ва Украіне маглі быць звязаны з выкарыстаннем Расіяй эксперыментальных сістэм радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) «Табол». Пра гэта паведаміла выданне The Washington Post са спасылкай на злітыя засакрэчаныя дакументы Пентагона.

Паводле ўцечкі, расійскія сістэмы пастаноўкі перашкод радыёсувязі Р-378А «Табол» у 2022 годзе рэгулярна спрабавалі пазбавіць украінскую армію доступу ў інтэрнэт, які даецца з пачатку вайны кампаніяй SpaceX праз сістэму Starlink.

Усяго Расія для гэтых мэт разгарнула гэтыя сістэмы РЭБ ў трох месцах: у Калінінградзе, недалёка ад Крыма і прама каля Бахмута. Пры гэтым у дакуменце няма ўказанняў на тое, ці мелі спробы блакіроўкі сувязі поспех, аднак замест указаных ва ўцечцы тэрмінаў у 25 дзён расійскі эксперымент па выкарыстанні «Таболаў» доўжыўся больш за пяць месяцаў, што можа ўказваць на пэўныя неадпаведнасці з чаканымі Расіяй вынікамі выпрабаванняў.

«І тым не менш, высновы амерыканскай выведкі ўражваюць, бо пацвярджаюць шматлікія тэорыі і гіпотэзы аб тым, што сістэмы, першапачаткова распрацаваныя менавіта для абароны спадарожнікаў Крамля, могуць быць, наадварот, скарыстаны для нападаў на спадарожнікі Захаду», — піша The Washington Post, грунтуючыся на звестках з сакрэтных дакументаў ЗША.

Расійская аўтаматызаваная станцыя пастаноўкі перашкод радыёсувязі Р-378А «Табол», якая выкарыстоўвалася для сабатавання працы сістэмы Starlink над Украінай у 2022 годзе. Фота: адкрыты доступ

Расійская аўтаматызаваная станцыя пастаноўкі перашкод радыёсувязі Р-378А «Табол», якая выкарыстоўвалася для сабатавання працы сістэмы Starlink над Украінай у 2022 годзе. Фота: адкрыты доступ

Галоўнай жа асаблівасцю працы сістэмы Starlink ва Украіне, якая апісваецца ва ўцечках, з'яўляецца шматлікасць і кучнасць яе спадарожнікаў сувязі над краінай, што робіць практычна немагчымымі любыя спробы перакрыць там інтэрнэт-сувязь.

Нагадаем, што раней мы ўжо пісалі аб тым, што сувязь — гэта адзін з галоўных фактараў поспехаў Украіны падчас барацьбы супраць Расіі. Пры гэтым нават калі Расія і вырашыцца на адкрытыя атакі і знішчэнне заходніх спадарожнікаў над Украінай, то гэта дасць абсалютна адваротны эфект і можа справакаваць адкрыты ваенны канфлікт з Захадам.

Чытайце таксама:

Вайна ва Украіне стварыла сапраўды касмічныя праблемы

Тайвань амаль цалкам безабаронны перад паветраным нападам Кітая — злівы

99% ​​расійскіх фэйкавых акаўнтаў сацсеткі пакідаюць некранутымі — сакрэтныя дакументы ЗША

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1