Фота: AP / Bikas Das

Фота: AP / Bikas Das

У дакладзе прыводзяцца даныя аб дынаміцы колькасці насельніцтва паводле ацэнак ААН да сярэдзіны 2023 года. «Насельніцтва Індыі — 1,4286 млрд, Кітая — 1,4257 млрд», — адзначаецца ў ім.

«Назваць дзень, калі насельніцтва Індыі перавысіць насельніцтва Кітая, не атрымаецца, бо дакладная дата не можа быць вядомая», — пракаментаваў гэтыя звесткі ТАСС прадстаўнік Фонду ААН у галіне народанасельніцтва Эдзі Райт.

У аўторак шэраг рэсурсаў, у прыватнасці World Population Prospects і Market Watch, паведамілі, што колькасць насельніцтва Індыі ўжо перавысіла колькасць насельніцтва Кітая. Такія высновы заснаваныя на разліках, у аснову якіх пакладзены звесткі ААН пра дынаміку колькасці насельніцтва на канец 2022 года. Методыка ААН, аднак, не прадугледжвае вызначэння канкрэтнага дня, Фонд ААН у галіне народанасельніцтва, як правіла, адзначае тэндэнцыі змены колькасці ў прамежках не менш за некалькі месяцаў. Выключэнне звычайна складаюць даты, калі колькасць насельніцтва Зямлі павялічваецца на мільярд чалавек.

Нас — 8 мільярдаў

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0