Уладзімір Зяленскі. Фота: АР

Уладзімір Зяленскі. Фота: АР

Падставай для справы супраць 70-гадовай Вольгі Слегінай стала гутарка жанчыны ў сталовай санаторыя. Там Слегіна абмяркоўвала з ураджэнкай Адэсы, як правільна вымаўляць украінскае слова «паляніца» і зрабіла камплімент прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.

На жанчыну напісалі тры даносы. Праз тры дні да яе ў нумар прыйшоў чалавек у цывільным, які паказаў «нейкі дакумент». У гэты ж дзень на жанчыну склалі пратакол па артыкуле аб «дыскрэдытацыі» УС РФ. Сілавікі падчас допыту пераканалі Вольгу Слегіну падпісаць рапарт, у якім яе словы перайначылі.

Бок абароны плануе падаць апеляцыйную скаргу на рашэнне суда.

Клас
1
Панылы сорам
19
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
23