Падчас застолля яны паспрачаліся, і мужык вырашыў узяць жанчыну «на понт», маўляў, што ты мне зробіш. Тая ж, нядоўга думаючы, схапілася за нож. На пытанне, ці зможа яна ўдарыць, грамадзянка адказала станоўча і пырнула каханага ў грудзі, а затым выклікала хуткую.
Мужчына — у шпіталі, жанчына — у ізалятары. Супраць яе заведзеная крымінальная справа за цяжкія цялесныя пашкоджанні.





