Фота ілюстрацыйнае
«Падчас вучэнняў вайскоўцы здзейсняць марш у вызначаныя раёны і выканаюць шэраг навучальна-баявых задач па прыкрыцці войскаў і крытычна важных аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры ад уздзеяння сродкаў паветранага нападу і высокадакладнай зброі ўмоўнага праціўніка», — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі.
Завяршыцца гэтыя вучэнні павінны 22 красавіка.
Раней паведамлялася, што з 18 па 21 красавіка ў Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці пад кіраўніцтвам намесніка старшыні абласнога выканаўчага камітэта праходзяць камандна-штабныя вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны.
Чытайце таксама:
У рамках праверкі боегатоўнасці праверылі і перасоўны хлебазавод
Губернатар Мінскай вобласці не ведае, як выглядае дзяржаўны сцяг Беларусі ФОТАФАКТ





