Расійскі газаправод

Здымак ілюстрацыйны. Фота: amurmedia.ru

«Яны нам даюць газ па цане значна ніжэйшай, чым, дапусцім, Беларусі», — сказаў Саткаліеў журналістам у сераду, гаворачы пра перамовы з «Газпрамам» аб забеспячэнні газам поўначы і ўсходу Казахстана, паведамляе AFN.

«Расія, разумеючы, што эфектыўная праца магчымая толькі ў двухбаковым рэжыме, ідзе насустрач у частцы вызначэння цаны, якая ў разы ніжэйшая за еўрапейскія цэны і значна ніжэйшая, чым на мяжы Расіі і Беларусі», — дадаў ён.

Беларусь атрымлівае расійскі газ па 128,5 даляра за тысячу кубаметраў — і гэта самая нізкая экспартная цана ў свеце. Цана паставак у Кітай па трубаправодзе «Сіла Сібіры», якая афіцыйна не раскрываецца, складае 290 даляраў за тысячу кубоў. На спотавым еўрапейскім рынку ў сераду, 19 красавіка, газ каштуе 479 даляраў за тысячу кубаметраў.

Па словах казахстанскага міністра, адбыўся шэраг сустрэч кіраўніцтва «Газпрама» і казахстанскага QazaqGaz.

«У нас ёсць план, ёсць папярэдне ўзгоднены маршрут новых газаправодаў, якія прыйдуць з Расіі», — дадаў міністр.

Чытайце таксама:

Краіны Усходняй Еўропы шукаюць у Казахстане замену расійскаму ўрану

Літва сцвярджае, што спыніла імпарт падсанкцыйнай драўніны з Беларусі і Расіі

Казахстан упершыню адправіў нафту шляхам, альтэрнатыўным Расіі, праз Каспійскае мора

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0