Імёны і прозвішчы новых палітвязняў — Уладзіслаў Сёмуха, Віктар Жаваранак, Аліна Горава, Андрэй Сініца, Галіна Смірнова, Павел Кучаравенка, Дар’я Іксанава, Дзяніс Анцілеўскі, Дзмітрый Палтарак.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі — глядзіце тут.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Агульная колькасць палітвязняў дасягнула 1494 чалавек і з мінулага разу нават паменшылася на 4 чалавекі (14 красавіка агульная колькасць прызнаных палітвязняў была 1498). Апошнім часам агульны рост не вельмі вялікі, але не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі памяншаюцца, — проста паралельна з новымі пасадкамі па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых зняволеных, якія цалкам адбылі свае тэрміны. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Чытайце таксама:
Качанава дала Шведу грамату за «забеспячэнне правоў і свабод» і пажадала далейшых поспехаў
Што за кабінеты, дзе прапагандысты запісваюць інтэрв'ю з затрыманымі?





