Літоўцы на адным з фестываляў нацыянальных культур у Гродне
Арганізацыя «Гімціне», што ў перакладзе з літоўскай мовы азначае «Радзіма», больш за 20 гадоў працавала для стварэння ўмоў для нацыянальнага самавыяўлення беларускіх літоўцаў. Аб'яднанне дзейнічала ў Пелясе, дзе ёсць школа з літоўскай мовай навучання. Там нацыянальная меншасць праводзіла мерапрыемствы і сустрэчы з літоўскімі чыноўнікамі.
Пазоў на ліквідацыю падало Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, рашэнне вынесе суддзя Юрый Карэцкі.
Аб'яднанне працуе з 1993 года на базе сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Гэта першае афіцыйна зарэгістраванае ў Беларусі грамадскае аб'яднанне літоўцаў.
Паводле сайта Гродзенскага абласнога ўпраўлення юстыцыі, па стане на 1 студзеня 2022 года колькасць членаў грамадскага аб'яднання складала 150 чалавек, у 2021-м — 163.
Чытайце таксама:
У Беларусі збіраюцца законам адмяніць магчымасць навучання на мовах нацменшасцяў
Літва пратэстуе з нагоды закрыцця ў Беларусі літоўскіх школ
«О Езау гярас, пагайлеки мусу!». Цікавы фотафакт з Гервяцкага касцёла





