Нядаўна пажылую жанчыну змясцілі ў ПКТ да 24 лютага, а перад гэтым часта адпраўлялі ў ШІЗА. Таксама Алену Гнаўк пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку. У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе.
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля пачаў разгляд справы 11 красавіка на выязным пасяджэнні ў гомельскай калоніі. Справу разглядае суддзя Яраслаў Парэмскі.
Працяг суда адбыўся 18 красавіка. Учора дапытвалі сведкаў, якія блыталіся ў адказах, а саму палітзняволеную выдалілі з залі суда.
Цяпер суд абвесціў перапынак да 28 красавіка.
Чытайце таксама:
Палітвязня Вадзіма Гурмана, які мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, катуюць у горацкай калоніі
У палітзняволенага Уладзіміра Булаўскага памёр бацька, на пахаванне з СІЗА не адпусцілі
29-гадовага жыхара Мастоў будуць судзіць за жаданне паехаць ваяваць ва Украіну





