Клаўдзій Лебедзеў. Хрышчэнне кіяўлян

Хрышчэнне кіяўлян. Карціна расійскага дарэвалюцыйнага мастака Клаўдзія Лебедзева 

Калі ў старым выданні гаварылася, што летапіс «Аповесць мінулых гадоў» напісаў манах Кіева-Пячэрскага манастыра Нестар, то ў новай версіі Нестар названы проста манахам, без удакладнення месца, дзе ён жыў і працаваў.

Іншая змена: у старой версіі гаварылася, што князь Уладзімір хрысціў увесь народ у Кіеве, а ў новай — што «ў сталіцы».

Яшчэ адно: было «пасля смерці Алега ў Кіеве стаў кіраваць князь Ігар», а стала — «пасля смерці Алега Руссю стаў кіраваць князь Ігар».

Акрамя таго, у падручніку па гісторыі Расіі за шосты клас памянялася дата, якая лічыцца момантам заснавання Русі як дзяржавы. У рэдакцыі 2016 года гаворыцца: «882 год, калі Алег аб'яднаў Ноўгарад і Кіеў, многія гісторыкі называюць умоўнай датай утварэння Старажытнарускай дзяржавы». У рэдакцыі 2023 года напісана: «Паступова найбольшае значэнне набыла дынастыя князёў, якія ўзводзілі свой род да Рурыка. З яго запрашэннем у 862 годзе ў Ноўгарад звязваюць утварэнне дзяржавы Русь».

Новая рэдакцыя падручніка «Навакольны свет», праўда, пакуль яшчэ не паступіла ў продаж — яна толькі адпраўленая ў друк.

Акрамя новай рэдакцыі падручніка, да выпуску рыхтуюцца метадычныя матэрыялы, у якіх удакладняецца роля Кіева ў гісторыі Расіі. Як мяркуе суразмоўца «Медыязоны» у выдавецтве «Просвещение», гэтыя матэрыялы паступяць у школы да канца вясны і будуць выкарыстоўвацца ў наступным навучальным годзе.

«Медыязона» яшчэ ў красавіку 2022 года пісала, што ў выдавецтве «Просвещение» рыхтуюць новыя рэдакцыі падручнікаў. «Адзін раз згадваем, што была ўтвораная Кіеўская Русь, а далей называем яе проста Русь, няма больш Кіеўскай Русі. А Кіеў — яе сталіца, — расказваў адзін з супрацоўнікаў выдавецтва. — Як бы гэта дзіўна ні гучала, але ў ідэале [трэба] замяніць радок пра тое, што «Уладзімір хрысціў Кіеў» на словы, што ён «хрысціў сталіцу».

Пасля Уладзімір Мядзінскі, памочнік Пуціна і былы міністр культуры, пацвярджаў, што ў Расіі з'явяцца адзіныя падручнікі гісторыі, напісаныя «з улікам гістарычных падзей, якія адбыліся сёлета». «Гэта і пачатак спецыяльнай ваеннай аперацыі, і ўваходжанне ў склад РФ Данецкай і Луганскай народных рэспублік, Запарожскай і Херсонскай абласцей, і беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск. Гэтыя факты, вядома, знойдуць сваё адлюстраванне ў новых падручніках», — удакладняў Мядзінскі.

Чытайце таксама:

Патрыярх Кірыл у звароце да беларускага народа гаварыў пра «прасторы Русі» і «ўскраінныя землі»

Гісторык: Варагі загаспадарылі на Русі, бо заслугі ставілі вышэй за выслугу

ВКЛ — перадавое, Рэч Паспалітая — цяжкае выпрабаванне, Расійская Імперыя садзейнічала развіццю, а БНР — «тупіковы напрамак». Як выглядае лукашысцкае бачанне гісторыі Беларусі

Клас
3
Панылы сорам
39
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
11