Жыхар Вільні працаўладкаваўся ў салон Mobili linijа, але праз тры месяцы быў звольнены за тое, што, паводле яго слоў, занадта часта хадзіў у прыбіральню. Кампанія называе іншыя прычыны звальнення. Гісторыю расказвае Delfi.

Малады чалавек распавёў журналістам, што не змог дапрацаваць да канца выпрабавальнага тэрміну. «Я не адпрацаваў выпрабавальны тэрмін з-за пастаяннага псіхалагічнага ціску за тое, што я часта хадзіў у прыбіральню», — кажа ён.

Ён прызнаў, што, адыходзячы, зачыняў салон, бо ў ім працуе адзін чалавек. Аднак мужчына лічыць, што ў работніка ёсць права хадзіць у прыбіральню, калі яму трэба.

«У людзей розныя патрэбнасці. Адзін, можа, ходзіць 10 разоў на дзень у туалет, а мне, можа, трэба 20. Але гэта мая асабістая справа», — сказаў суразмоўца.

Уладальнік кампаніі, дзе працаваў мужчына, сказаў, што ніхто за паходы ў прыбіральню не папракаў бы работніка, але на самой справе, той пад выглядам паходу «па-маленькаму» сыходзіў, куды хацеў, і надоўга пакідаў працоўнае месца.

«Адзін выхад склаў цэлых дзве гадзіны. Што столькі часу можна рабіць у туалеце? Мы — гандлёвая кампанія, наш салон не можа ўвесь час быць зачынены», — заўважыў ён.

Звольнены звярнуўся ў Дзяржаўную інспекцыю па працы, цяпер камісія па працоўных спрэчках разглядае яго скаргу. Але ў інспекцыі адзначылі, што гэта першы такі выпадак у іх гісторыі.

Клас
3
Панылы сорам
18
Ха-ха
58
Ого
9
Сумна
6
Абуральна
7