беларускі кірмаш сібір

Беларускі кірмаш у Новасібірску. Фота: Стас Сакалоў / Ngs.ru

На кірмашы беларускіх тавараў выстаўлена прадукцыя больш чым 30 айчынных вытворцаў рознай накіраванасці. Сібірскае выданне Ngs.ru распавяло, што з сябе ўяўляе новы беларускі кірмаш і якія там цэны.

Аповед пачынаецца з таго, што адразу на ўваходзе (які з'яўляецца адзіным) кірмаш сустракае гасцей сцэнай, на якой выступаюць творчыя калектывы, а таксама вялікім банерам з рэкламай службы ў расійскай арміі і мабільным вайсковым пунктам для прыёму добраахвотнікаў.

Адзіны галоўны ўваход на беларускі кірмаш ў Новасібірску. Фота: Стас Сакалоў / Ngs.ru

Адзіны галоўны ўваход на беларускі кірмаш ў Новасібірску. Фота: Стас Сакалоў / Ngs.ru

Тыя ж, каго ўсё гэта не цікавіць, могуць адразу прайсці ў саму гандлёвую зону і панакупляць беларускага тэкстылю, адзення, касметыкі, шакаладу, каўбас і сыроў (аднак зусім нядаўна Расія вырашыла ўвесці забарону на ўвоз беларускіх сыроў, як яны аказаліся на кірмашы, невядома).

Пры гэтым выданне Ngs.ru адзначае, што ў Новасібірску і без таго працуюць больш за 60 спецыялізаваных беларускіх магазінаў, не кажучы ўжо пра тое, што прадукцыя з Беларусі там рэгулярна сустракаецца і ў звычайных супермаркетах.

Ажыятаж на кірмашы сярод мясцовых пакупнікоў — на кандытарскія, сырныя і каўбасныя вырабы. Там можна сустрэць прадукцыю такіх вытворцаў, як «Cпартак», «Бабулін гарлачык», Гродзенскі мясакамбінат і інш.

Цэны наступныя. Добры беларускі шакалад будзе каштаваць не танней за 3 беларускія рублі за плітку. Цэны на сыры пачынаюцца з 22 рублёў за кілаграм, а большая частка з іх каштуе даражэй за 30. Звычайная вараная каўбаса каштуе нядорага, аднак уся далікатэсная сыравяленая будзе каштаваць больш за 50 рублёў за кілаграм.

кірмаш Беларусь Новасібірск

Цэны беларускіх сыроў і каўбас (у расійскіх рублях) на кірмашы ў Новасібірску. Фота: Стас Сакалоў / Ngs.ru

Атмасфера на беларускім кірмашы ў Новасібірску. Фота: Стас Сакалоў / Ngs.ru

Атмасфера на беларускім кірмашы ў Новасібірску. Фота: Стас Сакалоў / Ngs.ru

Аднак Ngs.ru таксама звяртае ўвагу на той факт, што большая частка прадукцыі, якая прывозіцца з Беларусі, у той жа меры вырабляецца і ў Сібіры. Расійскае выданне задаецца пытаннем, чаму мясцовы пакупнік пры падабенстве тавараў павінен купляць «не сваё» і чаму, напрыклад, у Мінску няма ніводнага гандлёвага пункта з Сібіры. 

«Цалкам відавочна, што, купіўшы на кірмашы ці ў краме беларускі алей, каўбасу ці сыр, новасібірскі пакупнік прапусціць пакупку (і не адну) тавараў мясцовых вытворцаў. Пры гэтым у Мінску ніводнай крамы «Сібірскія прадукты» чамусьці няма. Ды і нашы ўласныя кірмашы ў адказ у Мінску, дзе беларусы маглі б купіць каўбасу «Гандлёвай плошчы», алтайскія сыры і дзікаросы з Томскай вобласці, арганізаваць пакуль неяк не ўдаецца», — падкрэслівае Ngs.ru.

Беларускі кірмаш будзе доўжыцца тыдзень.

Чытайце таксама:

«Гэта зробіць нас толькі мацнейшымі». Беларускія выдаўцы прадавалі кнігі на кірмашы ў Беластоку

Як у Вільні праходзіць традыцыйны кірмаш Казюкі ШМАТ ФОТА

«Хочаце эканомна расходаваць сямейны бюджэт — ежце, як елі нашы продкі». Так раіць выбітная кухарка, выпрабаваўшы ўсё на сабе

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
48
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
12