Фота: pexels.com

Фота: pexels.com

Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома пра нядаўнюю ініцыятыву Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку, каб ануляваць запіс аб рэгістрацыі даменнага імя аднаго з папулярных выданняў на падставе нібыта «няпройдзенай праверкі» даных яго ўладальнікаў.

Назву рэсурса БАЖ не называе, але падкрэслівае, што ён «прайшоў увесь пакручасты шлях у збіранні «рэгалій» з боку дзейнага рэжыму — ад блакавання сайта да прызнання «экстрэмісцкім фарміраваннем». 

Сутнасць прэтэнзій утрымлівае ліст з пазнакай «ануляванне запісу аб рэгістрацыі», прадубляваны ўладальніку даменнага імя і рэгістратару ў асобе ТАА «Надзейныя праграмы». Намеснік начальніка кантрольнай установы Сяргей Жарнасек у гэтым лісце фактычна канстатуе кулуарнае рашэнне аб пазбаўленні права на інтэрнэт-старонку праз асабістыя падазрэнні.

«На падставе ліста ААЦ праз электронную пошту ўладальніка даменнага імя былі запатрабаваныя дакументы аб пацвярджэнні шляхам асабістага наведвання офіса рэгістратара дакладнасці звестак, унесеных у базу, уключна з дзяржаўнай рэгістрацыяй, месцам знаходжання (паштовы адрас), а таксама звестак пра кіраўніка. Пры гэтым растлумачана, што адсутнасць запытанай інфармацыі будзе парушэннем патрабаванняў інструкцыі аб рэгістрацыі ў нацыянальнай даменнай зоне.

У сувязі з непадачай звестак у вызначаны тэрмін ТАА «Надзейныя праграмы» праінфармавала адміністратара аб парушэнні патрабаванняў пункта 27 інструкцыі і запатрабавала ліквідацыі парушэння. У названы тэрмін дакументы, якія пацвярджаюць дакладнасць звестак, так і не былі пададзеныя», — адзначаецца ў дакуменце. 

Рэдакцыі інтэрнэт-выдання і «Надзейным праграмам» ААЦ даслаў ліст з просьбай пацвердзіць звесткі арганізацыі ў асабістым кабінеце хостара.

Што ў іх «няправільна», не пазначана, і гэта з’яўляецца юрыдычным парушэннем. Але пры гэтым было запатрабавана падаць звесткі асабіста, што таксама не прадугледжваецца ніякімі нормамі. 

У сваю чаргу, у офісе «Надзейных праграм» адрэагавалі на патрабаванне ААЦ і следам даслалі ліст з пунктамі інструкцыі аб неабходнасці пазначэння дакладных звестак, а таксама расказалі пра наступствы ў выпадку ігнаравання.

Не зважаючы на нарматыўныя нестыкоўкі, на падставе выкладзенага ў лісце і на падставе пункта 54 унутранай інструкцыі Аператыўна-аналітычны цэнтр прыняў рашэнне, нават без звароту да паслуг суда: 

— ануляваць запіс аб рэгістрацыі даменнага імя;

— забяспечыць арганізацыйна-тэхнічныя меры для выканання рашэння.

Кіраўніцтва рэдакцыі спрабавала змагацца, звяртаючы ўвагі на розныя нестыкоўкі, падавала скаргу на імя начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэя Паўлічэнкі. Але ў сучаснай Беларусі гэта зусім не працуе.

Як канстатуе БАЖ, згаданы кейс мусіць паказаць, якія новыя тэхнічныя інструменты ў змаганні з іншадумствам ужо гатовы масава задзейнічаць рэжым Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Дзяржтэлебачанне паказала сюжэт пра затрыманне заснавальніка незалежнага сайта Леаніда Гаравога

На галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. Яго пераводзяць у СІЗА

Слуцкі «Інфа-Кур'ер» спыняе існаванне

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
25