Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо. Фота Depositphotos.com

Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо. Фота Depositphotos.com

Цягам апошніх некалькіх тыдняў Гуайдо знаходзіўся «ў стане павышанай гатоўнасці», бо з'явілася інфармацыя пра тое, што ўрад Венесуэлы мае намер яго арыштаваць, паведамляе «Спутнік»

Апазіцыянер у сацсетцы таксама заявіў пра свае планы сустрэцца з міжнароднымі дэлегацыямі, якія прыбываюць у Калумбію на саміт, які адбудзецца 25 красавіка. Пры гэтым ён не ўдакладняе, ці вернецца ў Венесуэлу. 

У канцы снежня мінулага года венесуэльская апазіцыя прагаласавала за ліквідацыю Часовага ўрада Гуайдо. Лідары апазіцыі растлумачылі, што структура Часовага ўрада аслабла і не выконвае сваіх задач. У выніку Гуайдо пакінуў пасаду спікера нацасамблеі — так называецца апазіцыйны парламент.

На пачатку 2019 года Венесуэлу ахапілі масавыя пратэсты — гэта адбылося пасля прывядзення да прысягі прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Хуан Гуайдо, кіраўнік Нацыянальнай асамблеі, тады абвясціў сябе часовым кіраўніком дзяржавы. У гэтай якасці яго прызнаў шэраг краін Захаду, у тым ліку ЗША. 

Чытайце таксама:

Не прызнаваць ці прыстасоўвацца? Стратэгія венесуэльскай апазіцыі не прывяла да змены рэжыму

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
0