Фота Яраслава Чарнова

Фота Яраслава Чарнова

Прапажу помніка мясцовыя жыхары выявілі ў пятніцу. Калі гэта адбылося і хто гэта зрабіў, пакуль невядома, распавялі ў арганізацыі. Помнік складаўся з драўлянай канструкцыі на бетоннай аснове. Па яго баках на двух металічных пласцінах былі напісаныя 89 імёнаў і прозвішчаў загінулых у Галяшоры ссыльных з Літвы і Польшчы (а верагодна, і ўраджэнцаў Беларусі, — НН). Ён быў пастаўлены каля могілак з магіламі жыхароў пасёлка, куды высылалі палякаў і літоўцаў у 1930-х і 40-х гадах.

Помнік быў пастаўлены на сродкі прыватных асоб, у тым ліку тых, хто пражываў у Галяшоры да ліквідацыі спецпасёлка. Ён размяшчаўся ў лесе, на адлегласці ад населеных пунктаў.

«Для мяне цалкам відавочна, што адзіная прычына знішчэння помніка — нацыянальнасць людзей, якім ён прысвечаны. Польшча і Літва цяпер лічацца «недружалюбнымі краінамі», а значыць, усё, што з імі звязана, будзе знішчацца», — сказаў «Новай газеце» старшыня Пермскага «Мемарыяла» Роберт Латыпаў.

Паводле яго слоў, помнік быў цалкам зроблены з бетону і арматуры, быў вельмі моцным, і каб яго разбурыць, трэба было альбо праводзіць выбуховыя работы, альбо задзейнічаць спецтэхніку. Прадстаўнікі мясцовых уладаў прапажу помніка не каментавалі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
35