Фатаграфіі, перададзеныя з касмічнага карабля некалькі дзён таму. Фота: iSpace

Фатаграфіі, перададзеныя з касмічнага карабля некалькі дзён таму. Фота: iSpace

Кампанія iSpace, якая базуецца ў Токіа, спадзявалася, што пасадачны модуль выпусціць даследчы ўсюдыход, а таксама робата памерам з тэнісны мяч, распрацаванага вытворцам цацак.

Сувязь з месяцовым пасадачным модулем Hakuto-R была страчана за некалькі хвілін да таго, як ён павінен быў прызямліцца.

«Сувязь знікла, таму мы вымушаныя выказаць здагадку, што нам не ўдалося здзейсніць пасадку на паверхню Месяца», — заявіў выканаўчы дырэктар iSpace Такешы Хакамада, пакуль інжынеры ў Токіа спрабавалі аднавіць сувязь. Цяпер яны спрабуюць высветліць, што ж пайшло не так.

Па словах Хакамады, касмічны карабель быў запушчаны з мыса Канаверал у Фларыдзе на ракеце SpaceX летась у снежні і выканаў восем з дзесяці задач касмічнай місіі, вынікі якіх паслужаць для падрыхтоўкі наступнай спробы iSpace высадзіць месяцовы модуль. Яна запланавана на 2024 год. Карабель для яе ўжо будуецца.

Калі б пасадка модуля Hakuto-R была паспяховай, то касмічная праграма Японіі атрымала б дадатковы стымул. У апошні час яе пераследвалі няўдачы, пры тым, што ў краіны вялікія амбіцыі па стварэнні ўласных касмічных тэхналогій, уключаючы адпраўку японскага касманаўта на Месяц да канца гэтага дзесяцігоддзя.

На сённяшні дзень толькі ЗША, СССР і Кітай здзейснілі мяккія пасадкі касмічных караблёў на паверхню Месяца, іх праграмы фінансаваліся дзяржавай. Спробы Індыі і прыватнай кампаніі з Ізраіля пацярпелі няўдачы.

Чытайце таксама:

SpaceX з другой спробы запусціла ракету Starship, але радаваліся нядоўга

Расійскі спадарожнік быў знішчаны на арбіце па невядомых прычынах — утварылася воблака абломкаў

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
0