Meatballs under the cheese

Фота: eatwell101.com

Каб прыгатаваць тэфтэлі пад сырам, вам спатрэбіцца:

  • 600 г мяснога фаршу
  • соль
  • перац
  • 3 зубчыкі часнаку
  • 5 бульбін сярэдняга памеру
  • 2 цыбуліны
  • 150 г цёртага сыру
  • 50 г маянэзу
  • 2 ст. лыжкі алею
  • форма для запякання (у прыведзеным выпадку выкарыстоўвалася дыяметрам 26 см)
  • пятрушка (для ўпрыгожвання)

Як гатаваць:

  1. Пакладзіце ў міску 600 г фаршу.
  2. Парэжце 3 зубчыкі часнаку і дадайце іх да мяса, потым дадайце соль і перац, перамяшайце.
  3. Абярыце 5 сярэдніх бульбін і патрыце на дробнай тарцы. Можна трохі пасаліць бульбу, калі вы любіце больш салёныя стравы.
  4. 150 г сыру патрыце на буйной тарцы (на якой звычайна труць бурак).
  5. Пачысціце і нарэжце паўколамі 2 сярэднія цыбуліны.
  6. На дно формы наліце некалькі лыжак алею. Нарэзаную цыбулю раўнамерна размяркуйце па дне формы для запякання.
  7. З мяса сфармуйце 8 тэфтэляў і выкладзіце іх у форму для запякання над нарэзанай цыбуляй.
  8. На зробленыя тэфтэлі выкладзіце нацёртую бульбу (раўнамерна на кожную тэфтэльку).
  9. На бульбу — сыр.
  10. На сыр — каля 50 г маянэзу.
  11. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў і адпраўце запякацца на 50 хвілін.
  12. Гатовую страву можна пасыпаць пасечанай пятрушкай (па жаданні).

Вам таксама могуць спадабацца:

«Хочаце эканомна расходаваць сямейны бюджэт — ежце, як елі нашы продкі». Так раіць выбітная кухарка, выпрабаваўшы ўсё на сабе

Салата з бурака і сыру фета — ідэальны баланс салодкага і салёнага

Бульба, фаршыраваная сырам і гарошкам, — нязвыклы падыход да звыклага прадукту

Клас
25
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5