Новы праект

Новы праект

Як нагадвае выданне, першапачаткова на вул. Маякоўскага кампанія «Лада ОМС-інжынерынг» мела намер узвесці шматфункцыянальны грамадска-гандлёва-гатэльны комплекс Novotel Minsk Mayakovskaya.

Работы стартавалі ў 2013 годзе. У будынку планаваўся гатэль французскага аператара, бізнес-цэнтр, гандлёвыя, фізкультурна-аздараўленчыя і іншыя абʼекты.

Пазней планы памяняліся, заказчык агучыў намер пабудаваць на гэтым месцы медцэнтр. Аднак працы спыніліся на пачатковым этапе.

У 2020 годзе ў даўгабуда на Маякоўскага зʼявіўся новы ўладальнік. ТАА «ЦПМ-Цэнтр прафесійнай медыцыны» набыла незавершаны закансерваваны капітальны будынак. Пасля гэтага, як тады паведамлялася, нібыта аднавіліся працы па стварэнні шматфункцыйнага комплексу з медыцынскім цэнтрам.

Але і гэтая спроба скончылася паражэннем, прычыны якога не паведамляюць. Цяпер гарадскія ўлады вырашылі разабрацца з даўгабудам самастойна за бюджэтныя сродкі.

Паводле задумы, у комплексе размесціцца адразу некалькі ўстаноў аховы здароўя горада. Сюды пераедзе 10-я стаматалагічная паліклініка, Мінскі гарадскі клінічны эндакрыналагічны цэнтр, які пакуль размяшчаецца на вул. Кісялёва; таксама новую прапіску атрымае Клінічны цэнтр пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі з вул. Багдановіча, 53.

У 2024-м будынак плануюць увесці ў эксплуатацыю.

Рэндар 2013 года

Рэндар 2013 года

Знешні выгляд праекта 10-гадовай даўніны моцна адрозніваецца ад сённяшніх планаў.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0