Правядзенне чарговых таргоў запланаванае на 12 мая. Пачатак падачы заявак — 27 красавіка. Стартавая цана аўкцыёну — 3 636 948 рублёў з крокам 181 847,4 рублёў, паведамляе сайт beltorgi.by.

На першыя таргі аб'ект быў выстаўлены па цане амаль 5,2 млн рублёў, але на яго тады ніхто не паквапіўся.

Будынак, які знаходзіцца ў закладзе ў банка — у даволі добрым стане. Плошча офісных памяшканняў у ім складае 1347,4 кв. м, гаража-стаянкі — 392,2 кв. м.

Кампанія апальнага бізнэсмена Юрыя Чыжа «Трайпл» знаходзіцца цяпер у працэдуры банкруцтва, яе маёмасць паступова распрадаецца. Раней прадалі за 2,9 млн даляраў, таксама не з першага разу, фітнэс-цэнтр Evo wellness club.

Чытайце таксама:

Будынак на праспекце Пераможцаў, дзе знаходзіўся галаўны офіс «Трайпл», выставілі на продаж. Колькі каштуе і як там унутры?

Як Чыж і яго таемны літоўскі партнёр зарабілі мільярды на хітрай нафтавай схеме

«Маглі б проста намаляваць на плоце, прычым ва Уруччы». Ці мела сэнс аднаўленне фасада знішчанай Чыжом электрастанцыі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0