Таргі прызначаныя на 11 мая, пачатковы кошт лота — 308 382 рублі 45 капеек.

Цеплаход разлічаны на 120 пасажыраў, у летні час ён раней выкарыстоўваўся для экскурсій, але не акупляўся. Транспартны сродак спачатку знаходзіўся на балансе Бабруйскага водаканала, пасля перайшоў «Магілёўаблводаканалу», а там прынялі рашэнне выставіць актыў на таргі.

Калі для цеплахода знойдзецца пакупнік, то, хутчэй за ўсё, і яму прыйдзецца выкарыстоўваць судна для экскурсій. Перарабіць аб'ект у хостэл ці міні-гатэль на вадзе будзе складана: там два не вельмі вялікія трумы.

«Год нараджэння ў яго 1958-ы. У 2009-м быў капітальны рамонт цеплахода ў Пінску, ставілі новы рухавік, а з 2020 года цеплаход эксплуатавалі ў Бабруйску ў летні сезон — гэта літаральна 2-3 месяцы на год, астатні час ён стаяў. Апошні раз эксплуатаваўся ў 2021 годзе», — расказалі «Анлайнеру» прадстаўнікі водаканала.

Чытайце таксама:

Зноў спрабуюць прадаць будынак «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску

У Зэльве прадаюць каменны млын XIX стагоддзя

«Найлепшы загарадны дом у Беларусі, прэміум-клас!» Якія дамы прадаюць на беразе Нарачы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0