Ікры, малюскаў і ракападобных мы сталі есці значна больш: калі ў студзені — сакавіку 2022 года ў Беларусі прадалі амаль 1242 тоны такой прадукцыі, то ў I квартале гэтага года ўжо 1608,5 тоны. Продажы выраслі амаль на 30%. Характэрна, што разам з тым больш чым на 7% упаў продаж рыбы.

Таксама беларусы сталі купляць крыху больш, чым годам раней, мясных субпрадуктаў, сыроў, свежых агуркоў і белакачаннай капусты, а таксама яек.

Затое на траціну знізіліся продажы цукру — мінус 33% да таго ж перыяду 2022 года. Магчыма, гэта звязана з тым, што летась у сакавіку на ўнутраным рынку быў павышаны попыт на цукар, а таксама з яго рэкордным падаражэннем за апошні год.

Беларусы сталі есці менш мяса (асабліва ялавічыны), радзей куплялі мясныя кансервы і свежыя яблыкі (продажы ўпалі амаль на траціну), меншым попытам карысталіся крупы — грэчка і рыс (-28,9% і -24,5% адпаведна), мука (-25,1%), алей (-23,6%), макароны (-17,3%), сокі (-12%), бульба (-10,4%).

У 2023 годзе беларусы часцей п'юць лікёры і лікёра-гарэлачныя вырабы (іх продажы выраслі больш чым на 20%), слабаалкагольныя напоі, каньяк і брэндзі.

Пры гэтым людзі сталі радзей купляць віно (як вінаграднае, так і пладовае), гарэлку, пеністыя напоі і піва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?