Грамадская кампанія «Годна» падрыхтавала падрабязную інструкцыю наконт таго, як ахвяраваць частку сваіх падаткаў на дзейнасць НДА, зарэгістраванай у Літве. Гэта ўсяго 10 крокаў, кожны з якія падрабязна распісаны, і мы ўпэўненыя, што дзякуючы гэтай інструкцыі, вам будзе вельмі лёгка ўзяць удзел у супольнай справе беларусаў, піша Motolko.help.

І яшчэ, перад пачаткам важны дысклэймер:

Гэта не дадатковы адсотак да вашых падаткаў, а частка ад падатку, які вы плаціце.

Крок 1. Ідзём на vmi.lt і ўваходзім у сістэму

Заходзім на сайт vmi.lt/evmi/, націскаем Mano VMI і ўваходзім у сістэму праз мабільны подпіс альбо ваш банк.

Пасля гэтага трэба ўвайсці ў сістэму з дапамогай вашага мабільнага подпісу

Пасля гэтага трэба ўвайсці ў сістэму з дапамогай вашага мабільнага подпісу

Крок 2. Ідзём у EDS

Націскаем уверсе на пункт VMI sistemos, выпадае акенца сіняга колеру, дзе абіраем EDS (сістэма электронных дэкларацый). Яна мусіць адкрыецца ў новым акне ў вашым браўзеры.

Крок 3. Deklaravimas і Pildyti formа

На сайце EDS уверсе націскаем на пункт Deklaravimas. Далей глядзім на меню злева і знаходзім пункт Pildyti formа.

Крок 4. Prašymas skirti paramą

Калі мы адкрылі Pildyti formą, шукаем пункт Prašymas skirti paramą і націскаем туды.

Крок 5. Шукаем форму FR0512 v.5

Далей у нас мусіць з’явіцца таблічка з формай, якая мае код FR0512 v.5. Менавіта яна нам і патрэбная, каб пачаць яе запаўненне, націскаем на глобус.

Націскаем на глобус

Пачынаецца загрузка формы, і пакуль крыху распавядзём, як гэта працуе і навошта патрэбнае. Па-першае, у Літве можна частку са сваіх падаткаў пералічваць грамадскім аб’яднанням, партыям і прафсаюзам. 

  • Грамадскім аб’яднанням — 1,2%
  • Партыям — 0,6%
  • Прафсаюзам — 0,6%

Гэтая дэкларацыя запаўняецца вельмі проста, але крайні тэрмін — 2 траўня. Ахвяраванні на рахунак арганізацыі будуць залічаныя толькі пасля апрацоўкі падатковай даных, то-бок у чэрвені—ліпені.

Калі вы не запаўняеце гэтую дэкларацыю, то грошы сыходзяць дзяржаве. Таму запаўненне не абавязковае, але гэта даволі просты і прыемны спосаб для беларусаў падтрымаць адно аднаго. Ну, працягваем. 

Крок 6. Пачынаем запаўняць

Форма загрузілася. Пачынаем запаўненне дэкларацыі і націскаем Pradėti (вялікая зялёная кнопка).

Крок 7. Уводзім нумар арганізацыі, якую будзем падтрымліваць

Уводзім рэгістрацыйны нумар арганізацыі. Калі нумар будзе ўведзены, высвеціцца назва арганізацыі, на яе трэба будзе націснуць, і пасля націскаем Tęsti (далей).

Крок 8. Пазначаем, што аддаём 1,2%

Далей прапісваем, які адсотак са свайго падатку мы аддаём гэтай арганізацыі. Калі гэта НДА — 1,2%. Апошні радок запаўняць не абавязкова. Але калі хочаце, то тут можна пазначыць на што менавіта вы хочаце, каб пайшоў ваш унёсак. Пасля націскаем Išsaugoti (захаваць).

Крок 9. Амаль фініш

Спраўджваем, ці ўсё правільна запоўнена і падаём дэкларацыю. Там, дзе на выяве чорны квадрат, у вас будзе напісаная назва арганізацыі і яе рэгістрацыйны код. Націскаем Taip, teisingi (Так, усё правільна).

Крок 10. Фініш

І нарэшце, апошні крок, захоўваем свой запыт, націскаем Formuoti prašymą.

Віншуем! Калі вы дайшлі на гэтага моманту, то вы паспяхова падалі дэкларацыю ў Літве і падтрымалі беларускія незалежныя арганізацыі, ці кагосьці іншага.

Што вы можаце зрабіць далей? У выпадку, калі вы падтрымалі партнёрскія ўстановы «Новай Беларусі», то вы можаце аўтарызавацца на іх сайце і даслаць ім скрын (схавайце асабістыя даныя на скрыншоце) запоўненай дэкларацыі.

Пасля чаго вы атрымліваеце ліст з запрашэннем у закрытую суполку для фундатараў і фундатарак, дзе будзеце разам вырашаць, на што накіраваць агульныя грошы. Восенню вы прымаеце канчатковае супольнае рашэнне, куды пойдуць агульныя сродкі і назіраеце, як вырашаецца абраная вамі праблема.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1