Фота: інстаграм паліцыі

Фота: інстаграм паліцыі

Акрамя імені, фатаграфія, дата і месца нараджэння таксама адпавядаюць даным былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Тэрмін дзеяння дакумента таксама выклікаў пытанні: правы кіроўцы былі сапраўдныя да 3000 года.

Паліцыя канфіскавала падробленыя правы кіроўцы, паведамляе мясцовы тэлеканал OOG TV.

Правы кіроўцы падобныя на ўкраінскія, але невядома, ці мае кіроўца, які выдае сябе за Джонсана, украінскае грамадзянства.

У твітары пішуць, што ва ўкраінскіх турыстычных крамах прадаюцца варыянты вадзіцельскіх пасведчанняў вядомых асоб.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
28
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4