Уладзімір Вінакур. Фота: Барыс Кудраваў

Уладзімір Вінакур. Фота: Барыс Кудраваў

— Калі жывыя былі бацькі, я іх прывозіў. На гастролі ездзіў сюды, спецыяльна даваў канцэрт у Калінкавічах — там нарадзіўся бацька, — прызнаўся Уладзімір Вінакур.

Цікава, што цяпер з'явіўся стэндапер Арцём Вінакур, які запэўнівае, што ён — далёкі сваяк.

— Можа. Таму што ў яго таксама карані беларускія. Усё магчыма. Вінакур — такое прозвішча, не проста выдуманае. Як раней казалі: няма такой прафесіі, якую б яўрэй не зрабіў прозвішчам. Кажуць, што ў майго прапрадзядулі быў маленькі броварны заводзік (вінакурня), гаспадарка такая. Памятаю, калі бацька прыехаў на адпачынак у Кіславодск. Яго павялі ў вінныя скляпы, кажуць: пазнаёмцеся, з Курска прыехаў інжынер, Вінакур. І ён падумаў, што гэта прозвішча, — распавёў гумарыст.

У Беларусі ў Тэатра пародый Уладзіміра Вінакура чатыры канцэрты, прычым адзін з іх у Баранавічах. Збіраецца вярнуцца тэатр у Беларусь яшчэ і восенню.

Уладзімір Вінакур, дарэчы, падтрымлівае расійскі напад на Украіну.

Чытаць таксама:

Хто быў прататыпам цыніка Куторгі з «Пінскай шляхты»? Магчыма, эталонны заходнерус

Спявак Ілля Сільчукоў, звольнены з мінскага Опернага за ўдзел у пратэстах, дэбютуе ў La Scala

«Was suchst du, Wolf?» Раман Евы Вежнавец захоплена прэзентавалі на Лейпцыгскім кніжным кірмашы

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
20