Joaquin Phoenix in the film

Кадр з фільма «Джокер». Фота: Nico Tavernese / Warner Bros.

Поп-культура стварыла шмат вобразаў зладзеяў-псіхапатаў, якія ў перапынках паміж жорсткімі забойствамі атрымліваюць асалоду ад класічнай музыкі. Дастаткова згадаць музычныя густы вядомага забойцы Ганібала Лектэра, Алекса — героя «Заваднога апельсіна» (улюбёным творам якога была «Дзявятая сімфонія» Бетховена) або танец Джокера ў прыбіральні пад гукі віяланчэлі ісландскай музыканткі Хільдур Гуднадоўцір.

Але ж апытанне навукоўцаў з Нью-Ёркскага ўніверсітэта кажа пра тое, што сапраўдныя псіхапаты аддаюць перавагу не ўзвышаным мелодыям, а рэпу.

Псіхапаты — сярод нас

Прафесар Паскаль Валіш, аўтар даследавання, звярнуў увагу, што псіхапаты — «не забойцы, якія бегаюць з сякерай». Гэтыя людзі могуць працаваць побач з вамі і выглядаць як звычайныя калегі.

Аднак, калі капнуць глыбей, стане зразумела, што чалавек з псіхапатычнай асобай мае спецыфічны спосаб успрымання рэчаіснасці, а таксама дэфіцыт эмпатыі.

Псіхапаты ў большай ступені, чым іншыя, ставяць свае патрэбы вышэй за патрэбы іншых людзей. Пераследуючы свае мэты, яны часта не падпарадкоўваюцца сацыяльным і маральным нормам. Таксама яны могуць прычыняць боль іншым і пры гэтым не адчуваць ніякіх згрызотаў сумлення.

Якія трэкі ўпадабалі людзі з псіхапатычнымі схільнасцямі?

У даследаванні ўдзельнічала 200 чалавек. Спачатку яны прайшлі псіхалагічны тэст LSRP, які правярае псіхапатычныя рысы. У ім 26 сцвярджэнняў, і чалавек, які праходзіць тэст, мусіць адказаць, наколькі ён з гэтымі сцвярджэннямі згодны.

Затым даследчыкі аб'ядналі адказы ў гэтым тэсце з вынікамі апытанняў пра музычныя густы. У выніку яны склалі спіс песень, якім аддаюць перавагу людзі з самымі высокімі паказчыкамі псіхапатыі.

На вяршыні рэйтынга аказалася песня гурта Blackstreet — No Diggity.

Таксама на вышыні была песня Эмінема Lose Yourself (якая стала саўндтрэкам да фільма «Восьмая міля» рэжысёра Кёрціса Хэнсана і атрымала «Оскар»).

Людзям з найменшымі псіхапатычнымі схільнасцямі больш за ўсё спадабаліся песні My Sharona гурта The Knack і Titanium Давіда Гета.

Падобнае даследаванне праводзіў оксфардскі псіхолаг Кевін Датан. У выніку анлайн-апытання трох мільёнаў чалавек ён вызначыў, што людзям з псіхапатычнымі схільнасцямі больш за ўсё падабаецца слухаць рэп, а затым хэві-метал. Значна менш ім падабаецца класічная музыка або джаз.

Чытайце яшчэ:

Папулярнасць K-pop шкодзіць экалогіі планеты — даследаванне 

«Гэта як у фільме жахаў. Мы не ведаем, чаго яны ад нас хочуць». Дзвюх дзяўчын ужо некалькі месяцаў штодня тэрарызуюць чайкі

 Вучоныя даказалі, што расліны ўмеюць размаўляць

Клас
26
Панылы сорам
19
Ха-ха
26
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
3