Затрыманыя ў Брэсце — Ягор Дашэвіч і Аляксандр Заноўскі

Затрыманыя ў Брэсце — Ягор Дашэвіч і Аляксандр Заноўскі

У відэа ГУБАЗіКа гаворка ідзе пра 28-гадовага прадпрымальніка з Пінска Ягора Дашэвіча і 37-гадовага айцішніка з Брэста Аляксандра Заноўскага. Іх вінавацяць у каментарах, якія ў асноўным тычацца вайны ва Украіне: абодва мужчыны крытыкавалі дзеянні беларускіх уладаў.

Дашэвіч паходзіць з Пінска, з сям'і настаўнікаў. У дзяцінстве ён удзельнічаў у алімпіядах, а пасля паступіў у Пінскі педагагічны каледж. Цяпер займаецца пісьмовым і вусным перакладам на замову.

Заноўскі з Брэста, займаецца распрацоўкай сайтаў. Згодна з інфармацыяй сайта Dissidentby, мужчына ў СІЗА-7 у Брэсце з 10 сакавіка 2023 года. Яго вінавацілі ў «абразе Лукашэнкі» — па звестках «Вясны», суд над ім адбыўся 27 красавіка, але вынік яго невядомы.

Акаўнты абодвух мужчын створаныя даўно і называліся іхнімі імёнамі. Такім чынам, губазікаўцам, выглядае, было нескладана адшукаць мужчын.

Гісторыя назваў акаўнтаў мужчынаў

Гісторыя назваў акаўнтаў мужчынаў

Дык як абараніцца ад такой дэананімізацыі ў Telegram?

Варта запомніць агульныя правілы, якія дазволяць ускладніць вашу дэананімізацыю:

  1. Калі вы не памятаеце, ці называўся акаўнт вашымі сапраўднымі імем і прозвішчам, то варта выдаліць акаўнт і стварыць яго нанова.
  2. Калі ваш акаўнт створаны да 2020-га года, то-бок да моманту, калі Telegram дадаў магчымасць хаваць нумар у пошуку, то варта змяніць акаўнт.
  3. Калі вы пісалі ў «Чорную кнігу Беларусі» (у перыяд з верасня 2020-га да ліпеня 2021-га) або ў боты «Беларусі галаўнога мозга» і «Нехты» (у сакавіку-маі 2021-га), то варта выдаліць ваш акаўнт і стварыць яго нанова.
  4. Калі вы стваралі пратэсныя стыкеры або Emoji, то лепш перастварыць ваш акаўнт — у выпадку затрымання гэта стане вядома.
  5. Калі ў вашых колах ёсць палітычна актыўныя людзі, то выдаляйце з імі ўсю перапіску і абмяркуйце, што не будзеце дадаваць іх у кантакты і яны вас таксама. З вашага «пратэснага» акаўнта не варта перапісвацца з калегамі, сваякамі або іншымі людзьмі, якія не трымаюцца базавых правілаў інфармацыйнай бяспекі.
  6. Мае сэнс хаця б раз на некалькі месяцаў мяняць (выдаляць і ствараць нанова) ваш «пратэсны» акаўнт.
  7. Лепш ствараць акаўнты на віртуальныя нумары і падумаць пра тое, каб наладзіць «партызанскі тэлеграм». 

Памятайце, што не існуе ідэальнай абароны і абсалютнай ананімнасці і бяспекі ў інтэрнэце. 

Як выдаліць акаўнт у Telegram і стварыць яго нанова на віртуальны нумар — пакрокавы гайд

Таксама ў Беларусі ёсць ініцыятыва, да якой можна звярнуцца па кансультацыі наконт вашай інфармацыйнай бяспекі: СyberBeaver (бот для сувязі).

Чытайце таксама:

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Якая інфармацыя з Nexta і БГМ магла апынуцца ў руках лукашэнкаўцаў і што рабіць беларусам, якія туды пісалі

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Клас
29
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
5