«Безумоўна, мы ўсё хочам бачыць тут іншага Уладзіміра. Мы жадаем бачыць яго ў Гаазе. Таго, хто заслугоўвае быць асуджаным за злачынныя дзеі. І гэта мусіць быць зроблена тут, у сталіцы міжнароднага права. Я ўпэўнены, гэта адбудзецца, калі мы пераможам, а мы пераможам. Мы пераможам не толькі на полі бітвы, не толькі ў барацьбе з гэтай агрэсіяй», — сказаў ён.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што задача свету — справіцца не з канкрэтнай агрэсіяй, а з агрэсіўнай вайной у цэлым.

«Тыя, хто пачаў гэтую вайну, не верылі, што ім давядзецца адказваць за вайну. Але вайна павінна атрымаць прысуд», — сказаў ён.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў Нідэрландам за аказаную ваенную дапамогу. Ён падкрэсліў, што пасляваенны мір можа быць дасягнуты толькі дзякуючы каштоўнасцям: свабодзе, вяршэнству права і г.д.

Ён нагадаў пра тое, што вайна працягваецца 15-ы месяц, адзначыўшы, што за гэты час расійскі бок учыніў сотні тысяч ваенных злачынстваў. Прэзідэнт Украіны таксама нагадаў аб ахвярах рэйса MH-17, які быў збіты над Данбасам у 2014 годзе, сярод якіх было шмат грамадзян Нідэрландаў. Зяленскі прапанаваў ушанаваць хвілінай маўчання памяць усіх ахвяр расійскага тэрору.

Уладзімір Зяленскі заклікаў адаптаваць досвед Нюрнбергскага трыбунала да сучаснай сітуацыі. Ён заклікаў прымяняць смелыя рашэнні, якія будуць ліквідаваць прабелы ў міжнародным праве.

«Мы не можам дзеля нашых дзяцей і будучыні адступіцца ад ідэяй такога трыбунала. Устойлівасць свету ўзнікае ў выніку паўнавартаснай справядлівасці ў дачыненні да агрэсара. Часам свет баіцца аддаць належнае справядлівасці. Але я хачу заклікаць: не трэба баяцца, агрэсар павінен адчуць усю паўнату правасуддзя, накіраванага супраць яго», — сказаў ён.

І падкрэсліў, што толькі трыбунал можа па-сапраўднаму асудзіць злачынства агрэсіі.

Сёння Уладзімір Зяленскі пачаў візіт у Нідэрланды, ён наведаў Міжнародны крымінальны суд, таксама запланаваныя яго сустрэчы з кіраўніцтвам Нідэрландаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?