У Астраўцы адкрылі новую лядовую арэну. Усе фота: pul4region / Telegram

У Астраўцы адкрылі новую лядовую арэну. Усе фота: pul4region / Telegram

Астравецкая лядовая пляцоўка ўяўляе сабой двухпавярховы будынак з катком 30х60 метраў.

Як паведамляе канал Гродзенскага аблвыканкама, у будынку размешчаныя адміністрацыйныя памяшканні, гардэроб, месца выдачы канькоў і 6 камандных раздзявалак на 25 спартсменаў кожная. На другім паверсе — трэнажорная зала з мужчынскай і жаночай распранальнямі на 28 чалавек. Ёсць віп-ложа і пакой для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

На адкрыцці былі кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

Будаўніча-мантажныя работы на аб'екце пачаліся ў лістападзе 2020 года. Ён узводзіўся за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Згодна з праектам, кошт будаўніцтва склаў 18 млн 45 тысяч рублёў.

Лядовую пляцоўку ў Астраўцы збіраліся дабудаваць да 2023 года.

Чытайце таксама:

У Светлагорску ламаюць падмурак грандыёзнага Лядовага палаца, каб пабудаваць што сціплейшае

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4