Справа Труханава фармальна не мае палітычнага падтэксту і не звязаная з вайной з Расіяй. Гэта працяг ужо даўняй крымінальнай справы, звязанай з карупцыяй. Хоць увогуле да вайны ён меў імідж палітыка, які сімпатызаваў Расіі, быў з ёй звязаны і нават нібыта меў расійскі пашпарт. Пасля пачатку расійскай агрэсіі ён, аднак, публічна заняў выразна праўкраінскую пазіцыю.

Следства лічыць, што ў 2016 годзе мэрыя Адэсы набыла ў прыватнай кампаніі будынак завода «Краян», які збанкрутаваў, па завышанай цане і такім чынам Труханаў і іншыя фігуранты завалодалі больш за 92 млн грыўняў.

У 2019 годзе суд вынес апраўдальны прысуд, але Вышэйшы антыкарупцыйны суд адмяніў рашэнне, і справу накіравалі на паўторны разгляд. 

Чытайце таксама:

Украінская мафія разарвала сувязі з расійскай. Наступствы адчуваюцца па ўсёй Еўропе

«Будзем стаяць да смерці»: мэр Адэсы расказаў пра абарону горада

Афшоры Месі і Назарбаевых — апублікавалі другую частку «Панамскага архіва»

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
3